Студэнты ВНУ i навучэнцы ССНУ, ПТНУ маюць права на акадэмiчны адпачынак па медыцынскiх паказаннях, падставай для прадстаўлення якога з'яўляецца панiжэнне працаздольнасцi ў вынiку парушэнняў функцый арганiзма, абумоўленых абвастрэннем хранiчных хвароб, працяглымi цi частымi вострымi захворваннямi, траўмамi, а таксама нармальна працякаючая цяжарнасць з 24 тыдняў (па жаданню цяжарнай) i паталагiчна працякаючая цяжарнасць любога тэрмiну. Пытанне аб прадстаўленнi акадэмiчнага адпачынка студэнтам, навучэнцам па медыцынскiх паказаннях вырашаецца рэктарам ВНУ, дырэктарамi ССНУ цi ПТНУ на падставе заключэння ўрачэбна-кансультатыўнай камiсii (УКК), а там дзе яе няма, галоўнага ўрача лячэбна-прафiлактычнай установы, якая займаецца медыцынскiм абслугоўваннем студэнтаў, навучэнцаў навучальных устаноў. 1. Для вынясення экспертнага рашэння УКК аб магчымасцi прадстаўлення акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях студэнт, навучэнец прад'яўляе ў лячэбна-прафiлактычную ўстанову, якая абслугоўвае ВНУ, ССНУ, ПТНУ, сваю падрабязную выпiску з медыцынскай карты лячэбна-прафiлактычнай установы, пад назiраннем якой ен знаходзiцца, а таксама запыт навучальнай установы. 2. Урачэбна-кансультатыўная камiсiя, у тым выпадку, калi яе няма, галоўны ўрач, выносiць заключэнне аб неабходнасцi прадастаўлення хвораму /цяжарнай/ акадэмiчнага адпачынку або рэкамендацыi аб пераводзе па стану здароўя на вучобу на iншы факультэт (аддзяленне) або другую навучальную ўстанову. 3. Заключэнне ўрачоў ведамасных i тэрытарыяльных лячэбна-прафiлактычных устаноў без рашэння УКК або заключэння галоўнага ўрача (загадчыка) лячэбна-прафiлактычнай установы (у тым выпадку, калi няма УКК) аб неабходнасцi прадстаўлення студэнтам, навучэнцам акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях, вызваленнi ад фiзiчнай работы, або пераводу на iншы факультэт (аддзяленне) цi ў другую навучальную ўстанову, лiчацца несапраўднымi. 4. Пытаннi аб прадстаўленнi акадэмiчных адпачынкаў па медыцынскiх паказаннях студэнтам I-га курса вырашаецца адмiнiстрацыяй навучальнай установы ў строга iндывiдуальным парадку. 5. Ва ўсiх выпадках абвастрэння хранiчных або вострых, псiхiчных захворванняў, асаблiва на малодшых курсах, рэктарат, дырэкцыя на падставе заключэння УКК псiханеўралагiчнага дыспансера павiнны разгледзець i вырашыць пытанне аб адлiчэннi студэнта, навучэнца з навучальнай установы або аб прадастаўленнi акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях цi аб пераводзе на другi факультэт (аддзяленне) цi ў другую навучальную ўстанову. 6. Студэнтам, навучэнцам хворым на туберкулез, прадастаўляецца акадэмiчны адпачынак тэрмiнам на 1 год. У выпадку прагрэсiравання туберкулезнага працэсу пасля працяглага лячэння пытанне аб працягу навучання або пераводзе ў iншую навучальную ўстанову вырашаецца ў iндывiдуальным парадку. 7. Пры аднаўленнi на вучобу студэнты, навучэнцы, якiя вярнулiся з акадэмiчных адпачынкаў, павiнны праходзiць медыцынскае абследаванне па захворванню, якое з'явiлася прычынай прадастаўлення адпачынку i прадстаўляюць даведку ў навучальную ўстанову аб стане здароўя ад лячэбнай установы, якая назiрала хворага. 8. Пры пераводзе студэнтаў, навучэнцаў вячэрнiх i завочных факультэтаў на дзенныя неабходна прадстаўляць у лячэбна-прафiлактычную ўстанову, якая абслугоўвае студэнтаў, навучэнцаў, медыцынскую даведку аб стане здароўя па ўстаноўленай форме.
|